Афіцыйны візіт у Беларусь прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева запланаваны на канец жніўня. Пра гэта паведаміў 9 ліпеня журналістам беларускі пасол у Азербайджане Мікалай Пацкевіч.
Ён адзначыў, што падчас візіту асноўную ўвагу мяркуецца надаць супрацоўніцтву ў галіне інавацыйнага развіцця.
«Азербайджан актыўна развівае нафтавыя сектары эканомікі, і тут мы са сваімі распрацоўкамі гатовыя ўзяць удзел», — сказаў пасол.
Пацкевіч адзначыў, што праграма візіту яшчэ канчаткова не зацверджана, але ў яго межах, у прыватнасці, запланавана наведванне Парку высокіх тэхналогій. «Таксама сур’ёзная ўвага будзе нададзена супрацоўніцтву паміж акадэміямі навук дзвюх краін. Падчас візіту плануецца падпісаць шэраг пагадненняў», — сказаў ён.
Пацкевіч таксама адзначыў, што Беларусь і Азербайджан прапрацоўваюць блок пытанняў для падрыхтоўкі да святкавання