26-гадовы беларускі паўабаронца Сяргей Крывец больш не будзе гуляць за познанскі «Лех». Ён падпісаў кантракт з кітайскім клубам «Цзянсу Сайнці» з Нанкіна, піша lech.przegladsportowy.pl

Кітайцы прапанавалі за беларуса 0,5 млн еўра. У мінулы чацвер Крывец апошні раз гуляў за «Лех». У выхадныя ён адправіўся на медыцынскае абследаванне, а ў нядзелю позна ўвечары падпісаў кантракт.

«Цзянсу Сайнці» займае другое месца ў кітайскай лізе.

Нагадаем, што Сяргей Крывец перайшоў у «Лех» з барысаўскага БАТЭ у снежні 2009 г. Тады казалася, што сума трансферу склала 300 тыс. еўра. Сяргей згуляў за польскі клуб 59 матчаў, забіў восем галоў, ён чэмпіён Польшчы 2010 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0