Гістарычныя будынкі, якія не выкарыстоўваюцца больш як два гады і не былі прададзены на аўкцыёне, плануецца перадаваць інвестарам за адну базавую велічыню, паведаміў начальнік упраўлення па ахове
Міністэрства культуры падрыхтавала праект указа, які дасць магчымасць інвестарам набываць закінутыя гістарычныя будынкі (у выпадку адсутнасці на іх попыту з боку ўдзельнікаў аўкцыёнаў) за адну базавую велічыню (цяпер яна складае Br100 тыс.). Гэта дасць магчымасць стымуляваць цікавасць інвестараў да аднаўлення старадаўніх дамоў, перш за ўсё радавых сядзіб у Беларусі.
У краіне сфарміраваны пералік радавых сядзіб, якія прапануецца перадаць інвестарам на льготных умовах. Прадугледжваецца, што бізнесмены пасля рэканструкцыі будуць выкарыстоўваць гістарычныя аб’екты ў першую чаргу для прыёму турыстаў і аказання турпаслуг. Цяпер інвестарам перададзена каля дзесяці радавых сядзіб. Сярод іх сядзіба Бішэўскіх у вёсцы Лынтупы (Пастаўскі раён) і сядзіба ў вёсцы Краскі (Ваўкавыскі раён).
Раней за тое, каб перадаваць інвестарам за сімвалічную плату закінутыя радавыя сядзібы, якія не выкарыстоўваюцца або выкарыстоўваюцца не па прызначэнню, выступіла Міністэрства спорту і турызму. У красавіку 2012 года намеснік міністра спорту і турызму Часлаў Шульга звяртуў увагу на тое, што перадаць сядзібы бізнесменам плануецца з адной умовай — як мінімум пяць гадоў выкарыстання іх у турыстычных мэтах.