У Буда-Кашалёўскім раёне паўтарагадовы хлопчык патануў у каналізацыйнай яме, што знаходзіцца каля будынка цялятніка малочна-таварнай фермы сельскагаспадарчага прадпрыемства «Рогінь».

Як паведамілі ў аддзеле Следчага камітэта па Буда-Кашалёўскім раёне, трагедыя здарылася 6 ліпеня ў 20.00. Супрацоўніца фермы прыйшла на працу з двума дзецьмі — трох і паўтара гадоў. Пакуль жанчына паіла цяля, старэйшае дзіця знаходзілася каля яе, а паўтарагадовы хлопчые неўзаметку адышоў і зваліўся ў каналізацыйную яму.

Сцёкавая яма не была абгароджана і знаходзілася сярод высокай травы. Дзіця захлынулася.
Знайшоў яго брат жанчыны, аднак выратаваць хлопчыка не ўдалося.

Следчы камітэт праводзіць праверку па факце гібелі дзіцяці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?