БЕЛАРУСКІ САДОК

Шукаем дзетак! Тэрмінова (сакавік‑красавік) шукаем дзетак‑дашкалят для стварэньня беларускай групы зь верасьня на захадзе Менску (раёны Чырвоны Бор — Сухарава — Захад), магчыма, ясельная і садаўская рознаўзроставая групы. Далучайцеся! З намі можна зьвязацца па тэл. 183‑84‑19, Лебедзі. [email protected]

ВІТАНЬНІ

Усіх чытачоў і Рэдакцыю «Нашай Нівы» віншую з Днём Волі! Жыве Незалежная Беларусь! Жыве вечна! Усяслаў Церашковіч

Зьміцер Дашкевіч, мацуйся. Мы пераможам! Адкрыцьцё 21:7. Брат

КАНТАКТЫ

Памятай аб 37‑м! 2007‑ы — год памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў ХХ стагодзьдзя. 29‑га кожнага месяца запальваем сьвечкі памяці ў месцах масавых расстрэлаў. 29 сакавіка а 17.00 у Менску зьбіраемся ў трох месцах: У Курапатах, у Лошчыцкім парку, у парку Чалюскінцаў (Ваньковіцкім лесе)

Аргкамітэт па ўшанаваньні памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Кантакты: 613‑60‑87. [email protected] [email protected], http://represii.bchd.info

ПАДАРОЖЖА

Зьміцер Касьпяровіч запрашае ў сяброўскае падарожжа, 1 красавіка — «Замкі Беларусі» : Менск—Ліда—Ліпнішкі—Уселюб—Наваградак—Любча—Шчорсы—Мір. 8 красавіка — «Палацы і сьвятыні»: Ішкальдзь—Вольна—Сталовічы—Косава—Ружаны—Сынковічы—Слонім—Жыровічы. 15—17 красавіка: Уроцлаў—Сьвідніца—Явар—Ксёнж. 29—30 красавіка: Вільня—Меднікі—Трокі. Кантакты: GSM 622‑57‑20, 509‑12‑16, 110‑19‑28, 573‑88‑17, 017‑292‑54‑58

КНІГІ

Дапамагу знайсьці «Энцыклапедыю ВКЛ»: 241‑18‑18 (Ільля)

Шукаю кнігі тэрмінова: «150 пытаньняў і адказаў з гісторыі Беларусі», М.Ермаловіч «Беларуская дзяржава — Вялікае княства Літоўскае», У.Арлоў «Пяць мужчын у лесьнічоўцы», «Каханак яе Вялікасьці», В.Быкаў «Доўгая дарога дадому», В.Быкаў «Выбраныя творы» («Беларускі кнігазбор»). Т.: 8‑029‑837‑26‑83 (Зьміцер), e‑mail: [email protected]

Прадам аповесьць Васіля Быкава «Бліндаж». Т. 639‑23‑14

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0