22 сакавіка

Міліцыянты шукалі сымболіку
Моладзевага актывіста Алега Корбана пратрымалі больш за тры гадзіны ў РУУС Партызанскага раёну Менску. Міліцыянтаў цікавіла месцазнаходжаньне падрыхтаванай да сьвяткаваньня Дня Волі нацыянальнай сымболікі і інфармацыйных улётак.

Салідарнасьць па‑берасьцейску
У Берасьці мiнакi абаранiлi дэмакратычнага актывiста ад беспадстаўнага затрыманьня.
На вулiцы Савецкай да актывiста кампанii «За Свабоду» Андрэя Шарэнды падышлi супрацоўнiкi мiлiцыi, якія праверылi ў яго дакумэнты i паспрабавалі даставіць яго ў Ленiнскi РУУС на той падставе, што ён нібыта нагадвае злачынцу. Сьведкі затрыманьня перагарадзiлi дарогу мiлiцыi й не дазволiлi iм пасадзiць Андрэя ў машыну. Мiлiцыянты не чакалi такой рэакцыi і адпусьцiлi хлопца.

Кіраўнік офісу АБСЭ сустрэўся з Артурам Фінькевічам
Оке Пэтэрсан з трэцяй спробы здолеў наведаць А.Фiнькевiча ў Магілёўскай выпраўленчай установе №43. Днём раней адмiнiстрацыя спэцкамэндатуры за 10 хвілінаў да канца спатканьняў прыпыніла сустрэчы са зьняволенымі, тым самым ня даўшы О.Пэтэрсану сустрэцца з Дашкевічам. Гутарка ў прысутнасьцi начальнiка ўстановы Аляксандра Ламазы доўжылася больш за гадзiну. Падчас яе кіраўнік офісу АБСЭ ў Менску цiкавiўся ўмовамi ўтрыманьня вязьня і яго ўзаемадачыненьнямi з адмiнiстрацыяй.

23 сакавіка

Крымінальная справа па факце арганізацыі на Дзень Волі несанкцыяванай акцыі
Пра гэта заявіў начальнік ГУУС Менгарвыканкаму Анатоль Куляшоў на сустрэчы з заяўнікамі акцыі Ігарам Шынкарыкам і Анатолем Ляўковічам. А.Куляшоў паведаміў, што цягам апошніх двух дзён па краіне затрымліваліся маладыя радыкальныя актывісты, і папярэдзіў аб адказнасьці за несанкцыяваныя дзеяньні.

Суд над Вячоркам і Сіўчыкам перанесены на 4 красавіка
Савецкі раённы суд Менску перанёс разгляд справаў старшыні Партыі БНФ Вінцука Вячоркі і актывіста апазыцыі Вячаслава Сіўчыка на 4 красавіка.
Вінцук Вячорка ў суд не зьявіўся, бо захварэў. Судзьдзя Людміла Савасьцян сказала, што суд пра гэта ня быў папярэджаны, таму аформлены прывад спадара Вячоркі ў суд на 4 красавіка. Судзьдзя Аксана Рэлява сказала, што спадар Сіўчык спазьніўся ў суд на паўгадзіны, таму адносна яго таксама аформлены прывад на 4 красавіка аб 11 гадзіне.

Нацыянальныя сьцягі над Віцебскам
Увечары віцебскія мінакі заўважылі бел‑чырвона‑белы сьцяг над будынкам політэхнічнага ліцэю №1 на вул.Леніна. Праз колькі хвілін будынак акружылі міліцыянты, якія зьехаліся на чатырох службовых машынах, і нават у дварох праз вуліцу зьявіліся супрацоўнікі ў форме і ў цывільным.
Міліцыянты прыглядаліся да мінакоў на вуліцы і фатаграфавалі сьцяг. Зьнялі сьцяг толькі праз паўтары гадзіны. У той жа вечар яшчэ адзін бел‑чырвона‑белы сьцяг зьявіўся на выезьдзе зь Віцебску ў бок Полацку. Гэтым разам сьцяг быў прымацаваны над шашой, на ЛЭП, што знаходзіцца пад напружаньнем 110 тысяч вольт.
Паводле пэўных крыніцаў, да абодвух сьцягоў былі прымацаваныя запіскі: да першага — са словамі «бел‑чырвона‑белы сьцяг пакажа нам дарогу», а да другога — з заклікам «рыхтуйся бараніць Радзіму!». Подпіс паўсюль быў «Мірон».

24 сакавіка

Міхайлаў на БТ
На БТ пасьля праграмы «Панарама» быў паказаны запіс «прызнаньняў» Уладзіслава Міхайлава. Малады чалавек вядомы тым, што нядаўна прызнаўся польскай газэце пра сваё супрацоўніцтва зь беларускім КДБ. Гэтым разам хлопец абвінаваціў праграму Каліноўскага ў падрыхтоўцы шпегаў для заходніх спэцслужбаў і паскардзіўся на дрэнныя побытавыя ўмовы, у якіх «каліноўцы» нібыта існуюць у Польшчы.

26 сакавіка

Валер’ю Шчукіну пагражаюць 2 гады зьняволеньня
Праваабаронцу і журналісту Валер’ю Шчукіну ў Першамайскім РУУС Віцебску высунулі абвінавачваньні ў парушэньні ч.2 арт.189 КК РБ. Шчукіну пагражае пазбаўленьне волі на тэрмін да 2 гадоў. Валерыя Шчукіна абвінавачваюць у абразе сябраў Віцебскай абласной выбарчай камісіі і сябраў акруговай камісіі №52 г.Віцебску. Пасьля выбараў у мясцовыя Саветы праваабаронца распаўсюджваў улёткі, у якіх паведамлялася, што сябры выбаркамаў удзельнічалі ў фальсыфікацыях вынікаў выбараў.

Перасьлед апазыцыянэраў напярэдадні 25 Сакавіка

Сяргей Лапуцін (Магілёў) быў затрыманы, утрымліваўся ў Ленінскім РУУС Магілёва, чакае суду. Вячаслаў Сіўчык — затрыманы ўвечары 24 сакавіка. Паводле неафіцыйных зьвестак, у межах крымінальнай справы «арганізацыя несанкцыянаванага мерапрыемства» Зьміцер Хведарук атрымаў 5 сутак, Людміла Атакулава — 3 сутак, Яўген Шэдка (Менск) — 5 сутак, Аляксей Шыдлоўскі — 5 сутак, Вінцук Вячорка — абвінавачаны ў хуліганстве, суд 4 красавіка, Алег Корбан — затрымліваўся, яго шукае КДБ, Мікіта Красноў — падазраваны ў падрыхтоўцы масавых беспарадкаў, Крысьціна Шацікава (Магілёў) — была зьмешчаная ў мясцовую псыхіятрычную лякарню, адпушчаная 26 сакавіка, Натальля Старасьціна (Віцебск) — аштрафаваная судом на 10 базавых велічыняў (310 500 рублёў), крымінальная справа па арганізацыі групавых дзеяньняў, затрыманая на 3 сутак, Аляксандар Рамановіч (Пінск) — 5 сутак, Канстанцін Чувак (Пінск) — затрыманы, Віктар Карлінскі (Баранавічы) — затрыманы, Барыс Гарэцкі — 12 сутак, Дзяніс Карноў (Салігорск) — затрыманы, Зьміцер Кухлей (Масты) — 3 сутак, Аляксандар Урыўскі (Віцебск) — аштрафаваны судом на 10 базавых велічыняў, крымінальная справа па арганізацыі групавых дзеяньняў, затрыманы на 3 сутак, Максім Азараў (Магілёў) — 7 сутак, Ігар Банцар (Горадня) 10 сутак, Вадзім Саранчукоў (Горадня) — 5 сутак, Андрэй Фамін (Горадня) — 7 сутак, Зьміцер Цесьлянок (Горадня) — адлічаны з ГрДУ, Алесь Зарамбюк (Масты) — прызначаны суд, ператрус у кватэры, Сяргей Парсюкевіч (Віцебск) — затрыманы падчас распаўсюду газэтаў, абвінавачаны ў дробным хуліганстве, Юры Глушакоў (Гомель) — прызначаны суд, Валер Пуціцкі (Рэчыца) — зьбіты невядомымі, Наста Палажанка — затрыманая, выкліканая на адміністрацыйную камісію, Кася Галіцкая — затрыманая, Сяржук Карповіч — 3 сутак, Пётар Кузьняцоў (Гомель) — допыт у міліцыі, абвінавачаньні ў махлярстве, Алесь Каліта — затрыманы, утрымліваўся на Акрэсьціна, Наста Александровіч — затрыманая, утрымлівалася на Акрэсьціна, Алесь Копаць (Масты) — ператрус на кватэры, Уладзiмер Вялiчкiн (Берасьце) — затрыманы, Андрусь Ігнатовіч — 5 сутак, Міхаіл Козел (Жыткавічы) — 3 сутак, хуліганства і абраза дзяржаўных асобаў, Уладзімер Казека (Драгічын) — абвінавачаны ў хуліганстве, Аляксандра Ясюк (Барысаў) — падазраваная ў падрыхтоўцы масавых беспарадкаў, Уладзімер Шыла (Салігорск) — затрыманы, абвінавачаны ў дробным хуліганстве, Валер Мацкевіч (Бабруйск) — затрыманы, знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня, абвінавачваецца ў дробным хуліганстве, Уладзімер Радзівончык (Пружаны) — ператрус, Галіна Паўлава (Драгічын) — затрыманая за распаўсюд віншаваньняў з нагоды 25 Сакавіка, паштоўкі канфіскаваныя, Людміла Перадрыйчук (Драгічын) — затрыманая за распаўсюд віншаваньняў з нагоды 25 Сакавіка, паштоўкі канфіскаваныя, Уладзімер Шыцікаў (Гомель) — 5 сутак, Яўген Сувораў (Магілёў) — утрымліваецца ў міліцыі, абвінавачаны ў хуліганстве, Антон Ясямчук (Магілёў) — абвінавачаны ў хуліганстве, зьмешчаны ў ІЧУ, Ігар Сухарукаў (Наваполацак) — 5 сутак, дробнае хуліганства,Алесь Атрошчанкаў — 5 сутак, Настасься Жыўкова, грамадзянка Ўкраіны — 3 сутак, Ўладзімер Кацора (Гомель) — абвінавачаны ў хуліганстве.

Няволя ў Дзень Волі

Падчас сьвяткаваньня 25 Сакавіка былі затрыманыя Алесь Астроўскі (Горадня), Павал Батуеў (Менск), Зьміцер Барадуля (Віцебск), Іван Бурыгін (Віцебск), Мікола Воран (Горадня), Сяргей Галышка (Менск), Аляксей Гаўруцікаў (Віцебск), Ян Дзяржаўцаў (Віцебск), Юры Жыдовіч (Горадня), Віктар Жылінскі (Рагачоў), Дзяніс Івашын (Горадня), Сяргей Каваленка (Магілёў), Зьміцер Караткевіч (Менск), Зьміцер, Юлія і Вольга Калантаевы (Віцебск), Павал Красоўскі (Жодзіна), Любоў Крупянская (Горадня), Віктар Крываль (Вузда), Марына і Ян Лагвіновічы (Маладэчна), Ганна Літвінава (Менск), Марына Найдзіч (Менск), Рыгор Ніжнікаў (Менск), Алена Падвойская (Менск), няпоўнагадовая (Магілёў), Раман Пацалуеў (Горадня), Віталь Пятроў (Жодзіна), Максім Рудкоўскі (Горадня), Уладзімер Русаковіч (Менск), Антон Стасюк (Берасьце), Ядвіга Сташэўская (Віцебск), Сяргей Стральцоў (Магілёў), Юры Сьцяпанаў (Віцебск), Ян Талдыга (Менск), Уладзіслаў Токараў (Віцебск), Уладзімер Тамковіч (Рагачоў), Сьвятлана Ханенка, няпоўнагадовая (Магілёў), Барыс Хамайда (Віцебск), Віталь Ціхановіч (Менск), Валер Шчукін (Менск), Зьміцер Шыманскі (Берасьце) — затрыманыя, Дзяніс Галахаў (Менск) — зьбіты пры затрыманьні, Зміцер Кухлей (Масты) — 3 сутак, Яўген Тарасевіч (Менск) — 3 сутак, Віталь Ціхановіч (Менск) — 3 сутак, Уладзімер Галавань (Менск) — 3 сутак, Аляксандар Курбацкі (Менск) — 3 сутак, Аляксандар Сьцепаненка (Менск) — 5 сутак, Аляксандар Рубан (Менск) — 5 сутак, Антон Піеў (Менск) — 5 сутак, Канстанцін Кароль (Менск) — штраф 2 б.в. (62 тыс. рублёў), Тацяна Цішкевіч (Менск) — штраф 15 б.в. (465 тыс. рублёў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0