З ліпеня наклад «Звязды» складае 27 631 асобнік — гэта колькасць, задэкляраваная самім выданнем. Яшчэ ў чэрвені наклад афіцыйна складаў 30015 асобнікаў. Між тым тыраж ужо зніжаўся ў студзені на 11%.

У лістападзе з пасады галоўнага рэдактара «Звязды» быў звольнены Уладзімір Наркевіч, які ўзначальваў газету з 1989 года. Наркевічу заставалася менш за год да пенсіі. А на яго месца прызначылі Алеся Карлюкевіча. Апошні ўзначальваў рэдакцыйна-выдавецкую ўстанову «Літаратура і мастацтва», да гэтага працаваў у «Советской Белоруссіі», «Чырвоная змена», што пры ім спыніла існаванне як самастойная газета.

У лютым стала вядома, што на базе рэдакцыі газеты будзе створаны выдавецкі дом «Звязда», у які ўвойдзе РВУ «ЛіМ».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?