Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 13 ліпеня ноччу на большай частцы тэрыторыі Беларусі, а днём у асобных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Ноччу месцамі моцныя ліўні. Раніцай па заходніх раёнах слабы туман. Вецер заходні 4–9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 12–19°С, днём плюс 18–24°С.

У Мінску 13 ліпеня пахмурна з праясненнямі. Ноччу кароткачасовы дождж, навальніца. Днём магчымы невялікі дождж. Вецер заходні 4–9 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 13–15°С, днём прыкладна плюс 20°С.

14 ліпеня ў Беларусі будзе пахмурна з праясненнямі. Ноччу ў заходніх і цэнтральных раёнах, а днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, месцамі моцныя. У асобных раёнах навальніцы. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні 5–10 м/с, днём пры навальніцах парывы да 15–20 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 9–16°С, днём плюс 17–24°С, па паўднёвым усходзе плюс 25–27°С.

15 ліпеня ў Беларусі пахмурна з праясненнямі. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Вецер паўднёва-заходні, заходні 5–10 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 12–19°С, днём плюс 19–26°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?