Нагадаем, 28 чэрвеня партал tut.by змясціў фотаздымкі, на якіх відаць, як у сталіцы камунальнікі кладуць асфальт проста па траве. За дзве гадзіны яны зрабілі цуда-дарожку.
Адбывалася гэта на вуліцы Скрыганава каля дома № 6.
Гэтым выпадкам зацікавілася Генпракуратура. Як паведамляе onliner.by, вінаватыя службовыя асобы мусілі за свой рахунак кампенсаваць страты для навакольнага асяроддзя і выдаткі, звязаныя з укладкай асфальта. Сёння гісторыя знайшла працяг: асфальт знялі з дапамогай трактара.
У ЖЭСе кажуць, што атрымалі такі загад ад нейкай таямнічай арганізацыі.Дарэчы, высветлілася, што неўзабаве там з'явіцца новая дарожка, якую абяцаюць зрабіць як належыць.
0
0
0
0
0
0