Нацбанк апублікаваў дадзеныя аб сітуацыі на валютным рынку ў чэрвені 2012 года. Пачатак сезону адпачынкаў прывёў да таго, што ўпершыню з пачатку года беларусы набылі больш валюты, чым прадалі. Насельніцтва набыла $661 мільён, а прадала - $551 мільён. Такім чынам, сальда куплі склала $110 мільёнаў.
Нерэзідэнты па-ранейшаму толькі купляюць валюту - $227 мільёнаў супраць прададзеных $63 мільёнаў.
Нарэшце, беларускі кампаніі ўсё яшчэ прадаюць валюту. $2,04 мільярда прададзеных супраць $1,79 мільярда набытых.
Такім чынам, агулам жа на валютным рынку ў чэрвені ўсімі ўдзельнікамі было прададзена на $27,5 мільёна больш, чым куплена.
0
0
0
0
0
0