Пра сваё рашэнне ён напісаў на старонцы ў Фэйсбуку.
У 2011 Алег Корбан быў абраны кіраўніком «Маладых дэмакратаў». Незадоўга да гэтага ён выйшаў з «Амерыканкі» па справе 19 снежня. Крымінальная справа супраць Корбана была спыненая.
Сёлета хацеў вылучаў сваю кандыдатуру на пасаду старшыні АГП, але ў апошні момант зняўся.
У свой час (2007) Алег Корбан прайшоў праз крымінальную справу за ўдзел у незарэгістраванай аргнізацыі «Малады фронт».
Магчыма, «Маладых дэмакратаў» на пераходны перыяд узначаліць Уладзімір Вуек з Берасця.
0
0
0
0
0
0