Па дадзеных Міністэрства інфармацыі, за студзень-май 2012 у Беларусі былі ануляваныя шэсць пасведчанняў аб рэгістрацыі газет і восем часопісаў. Сярод іх толькі адно дзяржаўнае выданне.
За гэты ж час зарэгістравалі 10 новых газет (адна дзяржаўная), 27 часопісаў (25 прыватных) і адзін недзяржаўны альманах.
Па стане на 1 чэрвеня ў краіне выдаюцца 681 газета, 699 часопісаў, 40 бюлетэняў, 9 каталогаў і 1 альманах.