У цэнтры Мінска, на скрыжаванні вуліц Леніна і Смаленскай, з'явіцца шматфункцыянальны комплекс. Інвестарам праекта выступае кампанія «ММК Інвест», якая ўжо адкрыла некалькі аб'ектаў у сталіцы.
У ГЦ «ЛенiнГрад» размесцяцца салон аўтамабіляў, крамы аўтазапчастак, бытавой тэхнікі і інструментаў, офісныя плошчы, а таксама рэстаран і паркінг на 400 месцаў.Работы на пляцоўцы пачаліся яшчэ ў канцы 2011 года, аднак падмурак гандлёвага цэнтра ўсё яшчэ не закладзены, цяпер спецыялісты займаюцца вынасам камунікацый. Адкрыццё комплексу запланавана на 1 квартал 2014 года.
Па словах прадстаўніка кампаніі «ММК Інвест»,
было некалькі варыянтаў назвы комплексу, аднак спыніцца вырашылі менавіта на назве "ЛенiнГрад» з беларускай «i». У гонар вуліцы Леніна, на якой размешчаны цэнтр.