Легендарны маёнтак Карпісаў у Ёнішкеляі (Пасвальскі раён, Літва) прапануе адчуць, наколькі прыемнымі бываюць здані мінулага. 28 ліпеня, у суботу, маёнтак Карпісаў запрашае на ноч містыкі, музыкі і відовішчаў.

Упершыню ў Паўночнай Літве праводзіцца аўдыёвізуальны фестываль Ad Astra. Будзе прадстаўлены унікальны культурны праект WAFT. Гэта сумесны выступ групы альтэрнатыўнай музыкі fusedMarc і выканаўцаў сутарціне Trys keturiose, якое аб’ядноўвае аўтэнтычныя літоўскія сутарціне, упісаныя ў спіс спадчыны UNESCO, і электронныя эфекты.

Яшчэ адно захапляльнае ўражанне магічнай ночы прапануюць каўнасцы: у праекце Sovijus — незвычайнае спалучэнне постэтнамузыкі, сучасных эфектаў і касмічных магічных гукаў.

На фестывалі таксама выступяць выканаўцы Аліна Арлова, Відас Барэйкіс, а беларуская група «Ягор Забелаў Трыа» прадставіць гледачам смелы эксперымент — на акардэоне, кантрабасе і барабанах яна будзе агучваць нямое кіно.
Маёнтак Карписаў у Ёнішкеляі — адзін з найбуйнейшых у Літве. Велічныя будынкі і паркі хаваюць жудасныя любоўныя легенды. Кажуць, што ў маёнтаку да гэтага часу успыхваюць 2 агеньчыкі — гэта душы юнага двараніна і яго каханай. Ёсць павер’е, што злы бацька — памешчык Карпіс забіў бязродную дзяўчыну, і пара да гэтага часу спрабуе выканаць апошні танец кахання.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?