Кампанія НТС вырашыла сканцэнтравацца на развіцці рознічнай сеткі пад назвай «Родная старонка» і адмовіцца ад брэнда «Кошык» («Карзінка»). Такая інфармацыя размешчаная на сайце кампаніі.

Пад брэндам «Кошык» («Карзінка») у Беларусі працавалі 16 крамаў, сем з іх былі адкрытыя ў Гомелі. Я
шчэ 49 гандлёвых аб’ектаў працуюць пад маркай «Родная старонка».
  • * *
Кампанія НТС кантралюецца беларускім бізнэсмэнам Ігарам Чарняўскім.
Яго партнёрам у беларускай розніцы называюць ўкраінца Мікалая Лагуна, якому непасрэдна ў Беларусі належыць «Дэльта-Банк» і невялікая страхавая кампанія.

Украінскі «Форбс» у 2011 годзе ацаніў актывы Лагуна у $152 мільёнаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?