Беларускія каментатары Аляксей Пынцікаў і Дзмітрый Герчыкаў, якія працавалі ўчора на матчы кваліфікацыі жаночага Еўрабаскета-2013, прызналіся, што ў далейшых эфірах і падчас Алімпіяды плануюць весці рэпартажы на беларускай мове.

— Дзмітрый, у вас прачнулася цікавасць да беларускай мовы? На футбольным матчы нядаўна склалі кампанію Паўлу Баранаву, які выступае за «мову» у эфіры. Кажуць, на Алімпіяду ў вас таксама «беларускія» планы.

— Ведаеце, гэтая цiкавасць нiколi ня гублялася. Калiсьцi нават абараняў дыплом фiлолага, выкладчыка беларускай мовы і лiтаратуры. Каментаваць па-беларуску было маёй марай. Калi будзе такая мажлiвасць, у будучыні буду працаваць толькi на мове. На маю думку, мова ў спартовым каментары — рыса, якая вылучыць нас на тэлевiзiйнай прасторы. Да таго ж дзецi ды моладзь адчуюць асалоду, сакавiтасць роднай мовы. Будуць ставiцца ды яе больш паважлiва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?