Старшыня Цэнтрвыбаркаму Беларусі Лідзія Ярмошына бярэ ўдзел у нарадзе АБСЕ «Дэмакратычныя выбары і назіранне за іх правядзеннем», якая праходзіць у Вене. Як паведамілі ў ЦВК, Ярмошына вернецца ў Мінск 13 ліпеня.

Лідзія Ярмошына ўключаная ў спіс неўязных на тэрыторыю Еўрасаюза. На пытанне, ці Лідзія Ярмошына магла б атрымаць візу, прыкладам, у польскім пасольстве, дарадца польскага пасольства ў Мінску Павал Марчук адзначае: «Не думаю, бо Лідзія Ярмошына знаходзіцца ў спісе непажаданых на тэрыторыі Еўрасаюза».

Неафіцыйна стала вядома, што Лідзія Ярмошына атрымала запрашэнне на канфэрэнцыю АБСЕ ў Вене ад Ірландыі, якая цяпер старшынствуе ў арганізацыі.
Візу ў Вену Ярмошына атрымала ў амбасадзе Аўстрыі ў Маскве. Адбылося гэта пасля кансультавання з амбасадарамі краінаў Еўрасаюза.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?