Адбылася гульня ў адказ першага кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропы.
«Гомель» прымаў у сябе каманду «Вікінгур» з мястэчка Гота, што на Фарэрскіх выспах.

Першая сустрэча гэтых каманд адбылася тыдзень таму. Беларусы ў гасцях не пакінулі каменя на камені ад «Вікінгура» — 6:0. Праўда, усе галы былі забітыя ў другім тайме.

Сёння настаўнік «Гомеля» Алег Кубараў даў згуляць дублёрам. Яны не падкачалі, хаця ў першым тайме галоў зноў не было.

А вось у другім дублем адзначыўся Дземідовіч, яшчэ па аднаму голу забілі Кашэўскі і Цімашэнка — 4:0.
У суме двух матчаў перавага больш чым унушальная — 10:0. Алег Кубараў сказаў, што матч быў «вялым» і яму было цяжка знайсці для футбалістаў матывацыю пасля гасцявой перамогі.
У наступным раўндзе Лігі Еўропы «Гомель», найхутчэй, сустрэнецца з македонскай «Рэновай». Таксама з другога раўнда стартуюць салігорскі «Шахцёр» (супернік аўстрыйскі «Рыд») і наваполацкі «Нафтан» (сербская «Црвена Звезда»).

Матч каментаваўся па-беларуску

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?