На закрыццё «Арт-Сядзібы» сабралася людзей. Незалежная арт-прастора пратрымалася ў Мінску сем месяцаў.

На развітанне зазірнулі ўсе колішнія сябры «Сядзібы» — Паліна Рэспубліка (тут адбыўся яе канцэртны дэбют», гурты "Амарока" і "Рэха", Федзя Жывалеўскі з «Голай манашкі».

«Жыве „Арт-Сядзіба“!» — гэты лозунг вісеў над імправізаванай сцэнай, якую па чарзе займалі госці сядзібы.

Цяпер кіраўніцтва шукае альтэрнатыўную пляцоўку, таксама ў цэнтры горада, аднак знайсці яе не проста. Павал Белавус (аўтар ідэі і заснавальнік «Сядзібы») запэўнівае, што арт-прастора адновіцца. Тым больш з гарвыканкама пачалі прыходзіць адказы на заявы грамадзян, якія просяць пакінуць «Сядзібу» на тым месцы, дзе яна цяпер. Аднак, упраўленне культуры гарвыканкама не займаецца рашэннем такіх задач.

За паўгода існавання «Арт-Сядзібы» ў ёй паспелі выступіць амаль усе музыкі з чорнага спісу — ад Лявона Вольскага да Змітра Вайцюшкевіча. Там святкаваў народзіны Алесь Марачкін, прэзентаваліся кнігі з выдавецтва радыё «Свабода», сюды прыязжалі нямецкія мастакі, чытаў лекцыі Міхал Анемпадыстаў — цяжка згадаць усе мерапрыемствы, якія паспелі правесці «сядзібаўцы».

Цяпер завод «Гарызонт» з прыязнага месца, куды можна завітаць кожны вечар, пераўтварыўся ў проста завод «Гарызонт». А пра «Арт-Сядзібу» мы яшчэ ў хуткім часе пачуем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?