З 15 ліпеня павышаюцца на 10% адпускныя кошты на хлеб і батоны. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства эканомікі ад 29 чэрвеня 2012 года № 60, якая ўносіць дапаўненні і змяненні ў пастанову ад 26 красавіка 2012 г. № 35.

«Гэтай пастановай прадугледжана магчымасць павышэння арганізацыямі-вытворцамі адпускных коштаў, не перавышаючы гранічных максімальных адпускных коштаў, па рэгуляваных групах хлеба і батонаў ў ліпені на 10%», — адзначылі ў Мінэканомікі.

Гаворка ідзе пра хлеб жытні і жытні-пшанічны без дадатковай сыравіны або з дадатковай сыравінай айчыннай вытворчасці, а таксама аб батонах і хлебе з пшанічнай мукі з утрыманнем па рэцэптуры цукру і тлушчаў у суме не вышэй 14% вагой 300 г і болей.

Пастанова прынята ў мэтах кампенсацыі падаражэння кошту сельскагаспадарчай сыравіны, скарачэння стратнасці вытворчасці і насычэння спажывецкага рынку сацыяльна значнымі відамі хлеба і хлебабулачных вырабаў з улікам прапаноў Мінсельгасхарча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?