Паводле абсалютнай большасці прадметаў абітурыенты, якія будуць залічаны ў ВНУ Беларусі на бюджэтную форму навучання, маюць сярэдні бал у два разы вышэй тых, хто зможа атрымаць адукацыю на платнай аснове. Аб гэтым расказаў сёння на прэс-канферэнцыі першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Жук, паведамляе БелТА.

Паводле слоў Аляксандра Жука, на атрыманне вышэйшай адукацыі на дзённых аддзяленнях ВНУ Беларусі за кошт сродкаў бюджэту могуць прэтэндаваць 24,4 тыс. абітурыентаў. Удзельнікі тэставання гэтай групы маюць дастаткова высокі сярэдні бал.

Напрыклад, па матэматыцы гэты паказчык роўны 58,57 (у 2011 годзе — 55), па фізіцы — 43,88 (45).
Па асноўных прадметах сярэдні бал абітурыента-бюджэтніка склаў: па расійскай мове — 63,88, беларускай — 63,1, англійскай — 67,98, біялогіі — 63,65, хіміі — 70,76. Пры гэтым для паступлення на платныя аддзяленні сярэдні бал некалькі ніжэйшы: па расійскай — 37,14, беларускай — 35,45; англійскай — 37,64; біялогіі — 50,53; хіміі — 43,02.

Раней заяўлялася, што ВНУ у новым навучальным годзе прымуць на першы курс 91,6 тыс. студэнтаў.

На дзённую форму навучання будзе прынята 51,7 тыс. студэнтаў, на завочную форму навучання — 39 тыс. чалавек.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0