Былы капітан зборнай Англіі па футболе, абаронца клуба «Чэлсі» Джон Тэры прызнаны невінаватым ў расізме.

Яго абвінавачвалі ў тым, што ў кастрычніку мінулага года падчас матчу ён абразіў футбаліста клуба «Куінз Парк Рэйнджэрс» Энтані Фердынанда.

Міравы суд Уэстмінстэра апраўдаў Тэры, які сцвярджаў, што ўсяго толькі паўтарыў тое, што, як ён меркаваў, сказаў яму Фердынанд.

Раней Джон Тэры заявіў, што «раззлаваны і засмучаны» абвінавачваннямі ў расізме. Ён практычна імгненна пакінуў будынак суда, не зрабіўшы ніякіх заяваў.

Справа Джона Тэры мела вялікі рэзананс у Англіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?