БАТЭ у Барысаве згуляў унічыю з жодзінскім «Тарпеда» — 0:0.

Нагадаем, што ў пазамінулым туры БАТЭ прайграў на сваім полі мінскаму «Дынама» — 1:3, а ў мінулым згуляў у Салігорску ўнічыю з «Шахцёрам» 1:1.

«Брэст» на сваім полі атрымаў валявую перамогу над «Нафтанам» — 2:1.

«Нёман» — «Шахцёр» — 1:1. Матч «Мінск» — «Славія» пройдзе ў суботу, а гульня «Гомель» — «Белшына» перанесена на 15 кастрычніка.

Становішча камандаў: БАТЭ — 38 (17 гульняў), Шахцёр — 35 (18), Гомель — 31 (15), Дынама Мінск — 29 (17), Мінск — 21 (17), Тарпеда, Нёман — 18 (17), Нафтан — 17 (17), Белшына — 16 (17), Брэст — 15 (17), Славія — 14 (15).

Цяпер чэмпіянат бярэ перапынак на месяц. Наступны тур пройдзе 11–12 жніўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0