На 0,7% выраслі спажывецкія цэны ў Беларусі з 1 па 10 ліпеня. «У сувязі з паступленнем у продаж плодаагароднінай прадукцыі ўраджаю гэтага года» бульба падаражэла на 42,6%, буракі — на 36,7%, морква — на 33,3%, цыбуля рэпчатая — на 27,2%, яблыкі — на 11,8%.

Акрамя таго, рост цэн з пачаткам месяца адзначаны на хлеб і хлебабулачныя вырабы (5,2%), сухія малочныя сумесі для дзіцячага і дыетычнага харчавання (2,1%), паўфабрыкаты з мяса птушкі (1,7%), піва (1,5%), рыбу жывую (1,4%), маргарын (1,3%), сыр плаўлены, малако згушчанае з цукрам, муку пшанічную, крупы манныя, аўсяныя шматкі «Геркулес», пернікі, гарэлку (0,8–1,2%), сінтэтычныя мыйныя сродкі (1%), санаторна-аздараўленчыя паслугі (10,8%), паслугі чыгуначнага транспарту міжнародных зносінаў (3,4%), бытавыя паслугі (1,8%), паслугі вышэйшай адукацыі (1,1%).

Патаннела капуста белакачанная — на 5,9%, крупы грэцкія — на 1,3%, яйкі курыныя — на 1,2%, рыба марожаная (трасковыя, скумбрыевыя) — на 0,2%, свініна (акрамя бескасцявога мяса) і проса — на 0,1%.

За студзень-чэрвень цэны выраслі на 10,5%, з улікам 10 дзён ліпеня — на 11,3%. Па выніках года ўрад разлічвае ўтрымаць інфляцыю ў межах 19–22%.
У 2011 годзе спажывецкія цэны павялічыліся на 108,7%.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?