Сёння, 14 ліпеня, спаўняецца 85 гадоў вядомаму беларускаму гісторыку і археолагу Георгію Васільевічу Штыхаву.

Ён нарадзіўся 14 ліпеня 1927 г. у Старай Беліцы Гомельскага р‑на.

Скончыў БДУ (1956), з 1962 — у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі, доктар гістарычных навук (1983), прафесар (1989).

Георгій Штыхаў вывучае старажытныя гарады Полацкай зямлі, кіраваў пастаянна дзеючай экспедыцыяй па вывучэнні гісторыі Мінска. Аўтар 500 навуковых, навукова‑метадычных і навукова‑папулярных працаў, школьных падручнікаў па гісторыі Беларусі, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі (1990).

Даследаваў таксама Полацк, Віцебск, Заслаўе, Барысаў, Лукомль, Лагойск, Копысь, правёў раскопкі паселішча на рацэ Менцы, даследаваў больш за 300 курганоў Полацкай зямлі.

Георгій Васільевіч Штыхаў — аўтар дзясяткаў кніг па старажытнай гісторыі Беларусі, у тым ліку школьных падручнікаў і дапаможнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0