Запрашаем вас на рамесніцкі летнiк ў вёсцы Азярычына (Пухавіцкі раён, 35 км ад Мінска)! Плануецца правядзенне майстар-класаў па наступных рамесніцкіх занятках:

 Шавецтва

 Ткацтва пасоў

 Габеленапляценне

 Разьба па дрэве

У планах цікавае баўленне часу!

У вас будзе магчымасць прасякнуца традыцыйным жыццём беларуса на вёсцы. Кожны дзень у перапынках паміж майстар-класамі будуць праводзіцца народныя гульні, у вечары будуць ладзіцца беларускія танцы, а насычаны дзень будзе скончвацца ля вогнішча пад народныя песні.

Каб прыняць ўдзел патрэбна зарэгістравацца, дасылаўшы запыт на [email protected].

УВАГА! Колькасць месцаў абмежаваная.

Па пытаннях тэлефануйце, калі ласка:

Васіль, вэлкам 136 46 72, МТС -- 877 61 59.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?