Мноства людзей на вялізнай плошчы Перамогі ў Віцебску пляскалі ў ладкі свайму земляку, выдатнаму спартоўцу-гіравіку Анатолю Яжову, які ўсталяваў новы сусветны рэкорд і ўпісаў сваё імя ў Кнігу рэкордаў Гінэса.

Яжоў — ураджэнец Віцебска. Але цяпер жыве ў Архангельску, кіруе там інстытутам. У родны горад ён спецыяльна прыехаў, каб «зрабіць» тут папярэдняга рэкардсмена ў намінацыі «падыманне лежачы дзвюх гіраў па 22 кг напераменку на працягу 1 хвіліны». Для гэтага яму было трэба за гэты адрэзак часу падняць гіры як мінімум 140 разоў (3080 кг). Яжоў зрабіў больш — 147 разоў! Паднятая вага склала 3234 кг.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?