Прадстаўнікі грjдзенскага грамадcкага аб’яднання літоўцаў «Тэвіне» ўсклалі кветкі да статуі вялікага князя Вітаўта, што стаіць паміж Новым і Старым каралеўскімі замкамі. Затым на падворку Старога замка, збудаванага Вітаўтам, адбыўся канцэрт.

Як паведаміў стваральнік «Тэвіне» Альгіс Дзіргінчус,

на свяце прысутнічалі дыпламаты з літоўскага генконсульства ў Гродне, прыехалі з Літвы прадстаўнік Сэйма, намеснік кіраўніка горада Лаздзіяй. З Беларусі сабраліся ўдзельнікі ўсіх літоўскіх суполак, апроч мінскай,
паведаміў спадар Дзіргінчус.

Гродзенскія ўлады грунвальдскія ўгодкі не адзначаюць, у гэты час у іх іншае свята – 68-я гадавіна вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Аднак

на грунвальдскія ўгодкі былі запрошаныя чатыры ўдзельнікі гродзенскага клубу «Кром», якія надалі святу адпаведны гістарычны выгляд.
Яны маюць рыцарскія даспехі, якія былі ва ўжытку ў ВКЛ і Каралеўстве Польскім, патлумачылі «кромаўцы».
Альгіс Дзіргінчус таксама паведаміў, што сёння яны вырашылі адначасова адзначыць Дзень літоўца, які будзе пасля выходных, і які шануецца літоўскай дыяспарай ува ўсім свеце.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?