Пераможцам XXI Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні
Другое месца заняла Саманта Ціна з Латвіі, што адстала ад македонца на два балы. Трэцяе месца — ва ўкраінкі Галіны Конах (192 балы).
Беларус Яўген Славіч заняў на конкурсе7-е месца.
Астатнія ўдзельнікі завяршаюць конкурс з наступнымі вынікамі:
Фэдэрыка Марынары (Італія) — 187 балаў;
Славіна Калканджыева (Балгарыя) — 185 балаў;
Дарыя Габдул (Казахстан) — 184 балы;
Яўген Славіч (Беларусь) 183 балы;
Руслан (Арменія) — 183 балы;
Саша Сонг (Літва) — 180 балаў;
Луселіа Ролдан (Куба) — 179 балаў;
Сюзана Дзініч (Сербія) — 176 балаў;
Анастасія (Расія) — 175 балаў;
Аляксандру (Румынія) — 172 бала;
Алена Трыбой (Малдова) — 172 бала;
Давід Гром (Славенія) — 171 бал;
Джорджэ Яванчыч (Боснія і Герцагавіна) — 168 балаў;
Міхаела Наскова (Чэхія) — 166 балаў;
Карына (Эстонія) — 165 балаў;
Карына Газіянц (Узбекістан) — 162 балы;
Іва (Чарнагорыя) — 154 балы.
Усяго ў конкурсе бралі ўдзел 20 выканаўцаў з дваццаці краін. Прадстаўніца Харватыі Ніка Антолас па невядомых прычынах у Віцебск не прыехала.
У першы дзень конкурсу, 14 ліпеня, удзельнікі выконвалі песню на нацыянальнай мове пад фанаграму «мінус адзін». Сёння яны выступалі з песняй на адной з славянскіх моў пад акампанемент Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Рэспублікі Беларусь. Пасля выканання песні ўдзельнікі таксама прамаўлялі прызнанне ў каханні на сваёй нацыянальнай мове.
Ганараванне пераможцаў адбудзецца 16 ліпеня ў Віцебскай абласной філармоніі. Уладальнік