Самая прыемная абарона ад стрэсу... І гэта ня проста словы, а навуковы факт! Фэрмэнты, якія вылучаюцца пры пацалунках, перашкаджаюць зьяўленьню гармонаў стрэсу - глюкакартыкоідаў (яны выпрацоўваюцца наднырачнікамі). Калі іх становіцца вельмі шмат, павышаецца ціск, ўзровень халестэрына, зьяўляецца мышачная слабасьць, парушаецца балянс інсуліну й пачынаецца бяссоньніца. А яшчэ пацалункі ўзмацняюць вылучэньне адрэналіну, што павышае агульную і псыхічную актыўнасьць.

Псыхолягі з Бэрлінскага унівэрсытэту пад кіраўніцтвам Ларса Хагена навуковым шляхам падлічылі, што тры 20-сэкундных пацалункі зраніцы здольныя стварыць рамантычны настрой на ўвесь дзень.

Доўгі пацалунак здольны спыніць прыступ вегетасасудзістай дыстаніі (зноў жа дзякуючы нармалізацыі гарманальнага фону). Нашы вусны ў сотні разоў больш адчувальныя за кончыкі пальцаў.

Пацалунак прыводзіць ў дзеяньне ажно 34 цягліцы (у тым ліку 12 вакол вуснаў і 17 на языку) і выклікае выкід у кроў гармонаў шчасьця - эндарфінаў.

Калі мы цалуемся, скура ружавее і становіцца цяплейшай.

З-за раптоўнага прыліву крыві вусны наліваюцца ды чырванеюць. Менавіта па гэтай прычыне памада яркіх колераў узмацняе эратычную прывабнасьць.

Гарачы пацалунак здольны ўзмацніць часьціню пульсу да 150 удараў за хвіліну - гэта стымулюе крываток і насычэньне кіслародам клетак мозга. А гэта робіць разумовыя працэсы хутчэйшымі, дапамагае лепей сканцэнтравацца і паляпшае кароткачасовую памяць (яна адказвае за запамінаньне інфармацыі). Так што, цалуйце сваіх каханых раніцай доўга і далікатна!

...стымул абарончых сілаў арганізму...

У нашай сьліне пражывае агромністая колькасьць бактэрый. Прычым 80% з іх аднолькавыя ва ўсіх людзей, а 20% індывідуальныя. Дык вось, калі пры пацалунку чужыя бактэрыі трапляюць да нас, наша абарончая сістэма прыходзіць у баявую гатоўнасьць, запускаецца працэс зьяўленьня антыцелаў. Гэта дае моцны штуршок імунітэту.

Стаматолягі лічаць, што рэгулярныя і працяглыя пацалункі - цудоўная прафіляктыка карыесу. Справа ў тым, што наша сьліна багатая на злучэньні кальцыю і фосфару, а таксама прыроднымі антыбіётыкамі. Пры пацалунках яна не застойваецца, працэс яе выпрацоўкі ідзе хутчэй, суадносна, усе карысныя рэчывы дзейнічаюць больш актыўна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?