Пасля скасавання 11-гадовага саюза ўсе маёмасць дастанецца мужу зоркі — уладальніку і заснавальніку кампаніі-вытворцы мясных вырабаў і далікатэсаў «Мартадэль» Мікалаю Агурбашу.

Такім чынам, уся нерухомасць, а менавіта: два дамы — у Каралёве і Аляксандрава, а таксама кватэра ў Маскве — будзе ў Мікалая Агурбаша.

Спявачка да гэтага часу спадзяецца, што муж не пакіне яе і дзіцяці без даху над галавой.

— Я стамілася ад такой пільнай увагі да сваёй персоны. Акрамя таго, гэта траўмуе маё дзіця, — сказала 42-гадовая спявачка. — Я магу сказаць толькі адно — спадзяюся, што мы з мужам зможам вырашыць усе пытанні, звязаныя з разводам, мірным шляхам.

Анжаліка Агурбаш, у дзявоцтве Ялінская, і Мікалай Агубраш пабраліся шлюбам 7 кастрычніка 2002 года. Сам кантракт быў заключаны праз дзевяць месяцаў пасля вяселля.

Дарэчы, ёсць у дамове і станоўчыя для спявачкі моманты. Ліцы дастануцца ювелірныя ўпрыгожванні — пункт 2.4 абвяшчае, што ўпрыгожванні ў выпадку разводу пяройдуць ва ўласнасць таго, хто іх насіў.

Яшчэ адной важнай асаблівасцю кантракту з’яўляецца тое, што ў ім няма ніводнай пазіцыі, дзе агаворваліся б агульныя дзеці мужа і жонкі.

Таму вырашаць, з кім застанецца дзіця, муж і жонка будуць, па ўсёй бачнасці, у судовым парадку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?