Актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Андрэя Моўчана прыкладна, а 12.40 прывезлі ў суд Першамайскага раёна. Судовае пасяджэнне адбудзецца пасьля перапынку на абед.
Андрэй паспеў сказаць, што яго моцна збілі, білі па галаве і па нырках, і цяпер ён дрэнна чуе.
Моўчана затрымалі ў ноч з пятніцы на суботу ў мікрараёне Уручча быццам бы за тое, што пад мостам ён прыклеіў налепку «Не — смяротнаму пакаранню». Дарэчы, налепка вісіць і дагэтуль. Яго вінавацяць паводле арт. 23.14 КоАП (парушэнне правілаў добраўпарадкавання гарадоў) і арт. 17.1 (дробнае хуліганства), паведамляе Радыё Свабода.
***
Нагадаем, 4 ліпеня суд Першамайскага раёна Мінска аштрафаваў Андрэя Моўчана на восем базавых велічынь (800 тысяч рублёў), прызнаўшы яго вінаватым паводле артыкула 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавага мерапрыемства ці пікетавання).
Моўчан быў затрыманы міліцыяй 19 мая каля ўніверсама «Першамайскі» ў Мінску. У знак салідарнасці са зняволеным віцебскім апазіцыянерам Сяргеем Каваленкам ён разгарнуў