Італьянец Фабіа Капэла прызначаны галоўным трэнерам зборнай Расіі па футболе, паведаміў в.а. прэзідэнта Расійскага футбольнага саюза Мікіта Сіманян.
Чакаецца, што Капэла ў найбліжэйшы час прыедзе ў Маскву, каб абмеркаваць дэталі кантракту.
За сваю кар’еру Капэла трэніраваў такія італьянскія клубы, як «Мілан», «Ювентус» і «Рома», а таксама іспанскі «Рэал». З 2007 года па люты гэтага года ён быў галоўным трэнерам зборнай Англіі.





