16 ліпеня Сейм Літвы прыняў канчатковае рашэнне аб правядзенні ў краіне рэферэндуму наконт будаўніцтва Вісагінскай атамнай электрастанцыі.

За правядзенне кансультацыйнага рэферэндуму прагаласавалі 62 дэпутаты, супраць — 39, 18 устрымаліся.

Сябра фракцыі «Парадак і справядлівасць» Эгідзіюс Клумбіс запэўніваў, што рэферэндум будзе насіць кансультатыўны характар, ён не будзе абавязваць да чаго-небудзь, палітыкі змогуць улічыць яго вынікі, аднак не абавязкова будуць трымацца выказанай пазіцыі.

Кіраўнік фракцыі кансерватараў Ёнас Шыменас выказаўся за рэферэндум і супраць атамнай энергетыкі, а прадстаўнікі «Парадку і справядлівасці» абураліся, што вырашаць такія пытанні ў першую чаргу павінны палітыкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?