Слонімскі пісьменнік і гісторык, сябра аргкамітэта па стварэнні партыі БХД Сяргей Чыгрын прапанаваў гарадскім уладам назваць новыя вуліцы ў гонар славутых землякоў.
Адпаведны зварот ён накіраваў на імя старшыні Слонімскага райвыканкама Сяргея Юшкевіча.

«Мы добра ведаем, што вуліцы Слоніма — гэта ягонае аблічча. Яны павінны і адпавядаць свайму часу, і захоўваць гістарычнае аблічча горада. На вялікі жаль, сёння не адпавядаюць часу многія назвы вуліц Слоніма, якія абыякава перайменоўваліся, а таксама мянялі свой выгляд, сваё аблічча», — адзначыў ён.

Паводле словаў Сяргея Чыгрына, да сённяшняга часу ў Слоніме няма вуліц, якія б насілі імёны самых слынных землякоў: гісторыка, археолага, краязнаўца Язэпа Стаброўскага, дактароў медыцынскіх навук Андрэя Пракапчука і Венцаслава Пелікана, доктара філалагічных навук Канстанціна Пушкарэвіча, братоў Уладзіміра і Яўгена Хлябцэвічаў, пісьменнікаў Гальяша Леўчыка, Сяргея Дарожнага, Анатоля Іверса, Якуба Міско, Кандрата Лейкі, Рудольфа Пастухова, гісторыкаў Міхаіла Міско і Аляксандра Жукоўскага, мастака Антона Карніцкага, кампазітараў Міхала Агінскага і Антона Валынчыка, маршалка Войцеха Пуслоўскага, рэлігійных дзеячаў Лукаша Дзекуць-Малея, Хведара Данілюка, Адама Станкевіча, паўстанца 1833 года Міхала Валовіча, палітыка Максіма Бурсевіча, рэжысёра Мікалая Варвашэвіча і многіх іншых. Улады ж адну з дзвюх новых вуліцаў плануюць назваць «Вуліцай 10 ліпеня» ў гонар вызвалення гораду ад нямецкіх захопнікаў у 1944 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?