У судзе Першамайскага раёна пачаўся разгляд адміністрацыйнай справы актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Андрэя Моўчана, затрыманага супрацоўнікамі міліцыі ўначы 14 ліпеня.
Яго вінавацяць паводле арт. 23.14 КаАП (парушэнне правілаў добраўпарадкавання гарадоў) і арт. 17.1 (дробнае хуліганства). Пры затрыманьні Моўчана моцна збілі.
Сёння ў судзе былі выслуханыя паказанні Моўчана. Аднак на працэс не з'явіліся сведкі-міліцыянты. З гэтай прычыны разгляд справы перанесены на 24 ліпеня. Моўчана да суда выпусцілі на свабоду.
Нагадаем, што Моўчана затрымалі ў ноч з пятніцы на суботу ў мікрараёне Уручча быццам бы за тое, што пад мостам ён прыклеіў налепку «Не — смяротнаму пакаранню».