Маладзечанскі малочны камбінат плануе асвоіць выпуск сыру тыпу «Мацарэла», паведамляе БЕЛТА.

Укараненне інвестыцыйнага праекта намечана на IV квартал гэтага года, набываецца комплекс абсталявання для галаўнога прадпрыемства ў Маладзечне. Такі сыр у Беларусі вырабляюць, але зусім няшмат. На Захадзе структура спажывання схіляецца менавіта ў бок мяккіх сыроў. Таксама для яго закупляецца аўтаматызаваная лінія па выпуску сычужных сыроў, абсталяванне па падрыхтоўцы малака для вытворчасці сыроў (апаратны ўчастак).

Інвестыцыйныя праекты рэалізуюць і іншыя заводы, якія ўваходзяць у склад аб'яднання. Так, у Вілейцы чакаецца ўвод у эксплуатацыю комплексу будынкаў па перапрацоўцы сыроваткі і сцёкавых вод у біягаз для далейшага выкарыстання ў цеплаэнергетычных гаспадарках. На нарачанскім філіяле наладжаны выпуск сыру з блакітнай цвіллю «Ракфорці». Аўтаматызаваная лінія магутнасцю 1 тыс. кг у змену запрацавала ў лютым, на ёй ужо выпушчана 21,4 т сыру.

Глядзі яшчэ: З чым найлепш есці беларускі ракфорці?
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?