Адзін з заснавальнікаў гурта Deep Purple клавішнік Джон Лорд сканаў на 72-м годзе жыцця.

Музыка памёр у адной з лонданскіх клінік 16 ліпеня ў атачэнні сваёй сям'і ад лёгачнай эмбаліі. У апошнія гады Лорд пакутаваў ад раку падстраўнікавай залозы.

Джон Лорд (поўнае імя Джонатан Дуглас Лорд) заснаваў Deep Purple ў 1968 годзе. У наступныя гады гурт стаў класікай хард-року, а таксама зрабіў значны ўплыў на прагрэсіўны рок і хэві-метал. Лорд быў адным з лідараў калектыву і выступаў суаўтарам практычна ўсіх кампазіцый.

Ад 1978 да 1984 года, калі Deep Purple часова спынілі існаванне, Лорд на пастаяннай аснове супрацоўнічаў з групай Whitesnake, а таксама браў удзел у запісах Джорджа Харысана, Козі Паўэла і Дэвіда Гілмара. Пасля аднаўлення дзейнасці Deep Purple Лорд вярнуўся ў гурт і выступаў з ім да 2002 года.

Пасля канчатковага сыходу з Deep Purple Лорд займаўся сольнай творчасцю ў жанры класічнай музыкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?