Як раней паведамлялася, што Музей беларускай дзяржаўнасці, які месціцца побач з Адміністрацыяй прэзідэнта, для шырокай грамадскасці адкрыюць 20 ліпеня. Аднак гэтую падзею перанеслі на нявызначаны тэрмін, бо “адсутнічае нейкі подпіс у паперах”.

У Нацыянальным гістарычным музеі, філіялам якога з'яўляецца Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці, распавялі, што працэдура наведвання Музея сучаснай беларускай дзяржаўнасці няпростая:

"Патрэбная ваша заяўка, пашпартныя звесткі, магчыма, ксеракопія.

І на працягу 10 дзён, пасля таго, як дакументы пройдуць праверку ў службе бяспекі, вы будзеце ведаць, пойдзеце ці не. Гэта вельмі складаная працэдура".

Уваходны білет для дзяцей у музей каштуе 5000 рублёў, для дарослых — 10000, плюс экскурсійнае абслугоўванне на групу для дзяцей — 8500, для дарослых — 12500 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?