МНС агучыла папярэднюю версію прычыны пажару ў гістарычным цэнтры Гродна.

«Да прыбыцця падраздзяленняў МНС паддашкавае памяшканне было ахоплена агнём, акрамя гэтага, былі выяўленыя невялікія ачагі гарэння на другім і трэцім паверхах. Агонь знішчыў дах на плошчы прыблізна 30 кв.м, часткова пашкодзіў драўлянае перакрыцце другога і трэцяга паверхаў. Паводле папярэдняй версіі, прычынай пажару стаў падпал. Вінаватыя асобы высвятляюцца», — паведамляецца на сайце МНС.

Нагадаем, што пажар адбыўся 13 ліпеня ўвечары. Дом на Калючынскай быў збудаваны ў 1855 годзе. Злая іронія лёсу — гэта адзін з першых дамоў у гэтым раёне горада, збудаваных пасля пажару. Некалькі год таму гарадскія ўлады планавалі знесці будынак і на яго зрабіць аўтастаянку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?