Адносіны ЕС з суседзямі перажываюць пераломны момант, заявіў еўракамісар па пытаннях пашырэння і еўрапейскай палітыцы добрасуседства Штэфан Фюле ў інтэрв'ю інфацэнтра Еўрапейскай палітыкі суседства ў сувязі з выпускам Еўракамісіяй апошняга даклада аб прагрэсе ў гэтай палітыцы.

"ЕС быў хуткі і рашучы ва ўсталяванні падстаў новай Еўрапейскай палітыкі суседства", -- а таксама "ў рэакцыі на гістарычныя падзеі ў Паўднёвым Міжземнамор'і", адзначыў еўракамісар праз год пасля запуску абноўленай Еўрапейскай палітыкі суседства.

Паводле яго слоў, ЕС у цяперашні час лепш падрыхтаваны для ўстанаўлення сувязяў з кожным партнёрам у адпаведнасці з яго імкненнямі, патрэбамі і магчымасцямі.

Нагадаем, Беларусь удзельнічае ў праграме ЕС "Усходняе партнёрства", якая арыентаваная таксама на Азербайджан, Арменію, Грузію, Малдову і Украіну. Усходняе партнёрства не прадугледжвае магчымасці сяброўства ў ЕС, але мяркуе палітычнае і эканамічнае збліжэнне з гэтай рэгіянальнай арганізацыяй, у тым ліку палягчэнне візавага рэжыму і супрацоўніцтва ў сферы энергетыкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?