«Групоўка пачала рух курсам на Гібралтарскі праліў. Камандуе групоўкай камандуючы Кольскай флатыліяй разнародных сіл Паўночнага флота
У склад аб’яднанай групоўкі ўвайшлі вялікія дэсантныя караблі «Аляксандр Атракоўскі», «Георгій Пабеданосец», «Кандапога» з Паўночнага флота, вартавыя караблі з Балтыкі «Яраслаў Мудры», «Неўстрашымы», а таксама выратавальны буксір
Акрамя таго, пазней да групоўкі далучацца караблі Чарнаморскага флоту — вартавы карабель «Смятлівы», вялікія дэсантныя караблі «Цэзар Кунікаў» і «Мікалай Фільчанкаў» і два судны забеспячэння.
У цяперашні час, паводле мясцовай прэсы, караблі папаўняюць запасы на Кіпры.
Паводле афіцыйнай заявы Мінабароны Расіі, караблі трох флотаў возьмуць удзел у сумесных вучэннях.
Раней у расейскім Міністэрстве абароны не выключылі, што атрад баявых караблёў трох флотаў зойдзе ў Сірыю.
«Паколькі ў сірыйскім порце Тартус размешчаная расейская база, не выключана, што караблі зойдуць у яе для папаўнення запасаў», —паведаміў Расейскай службе