Яны сцвярджаюць, што агенты КДБ выкралі іх з рэстарацыі ў Лондане, пераправілі ў турму КДБ у Беларусі, жорстка збівалі, не давалі есці, спаць і не аказвалі медычнай дапамогі. На іх думку, беларуская ўлада выкарыстоўвала іх у якасці закладнікаў, каб абмяняць на адмену санкцыяў, уведзеных ЗША супраць беларускай кампаніі «Белнафтахім», — паведамляе courthousenews.com.

Эмануіл Зельцэр і яго сакратарка Уладлена Функ былі затрыманыя 12 сакавіка 2008 года. 11 жніўня 2008 года па абвінавачанні ў выкарыстанні заведама фальшывых дакументаў і спробу камерцыйнага шпіянажу Зельцэр быў асуджаны на тры гады пазбаўлення волі, Функ — на год. Сваёй віны асуджаныя не прызналі. Уладлена Функ адбыла тэрмін пакарання і 20 сакавіка 2009 года вярнулася дадому ў ЗША. 30 чэрвеня 2009 года пасля сустрэчы з амерыканскімі кангрэсменамі Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ пра памілаванне Эмануіла Зельцэра, і ў той жа дзень амерыканскі адвакат быў вызвалены.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?