Ірына Сухій і Міхаіл Мацкевіч у міліцэйскім аўто перад судом.
У Мінску затрыманы каардынатар маніторынгавай групы Цэнтра прававой трансфармацыі Міхаіл Мацкевіч.
Як паведаміла спецыяліст па сувязях з грамадскасцю Цэнтра прававой трансфармацыі Аліна Курленка, Мацкевіч быў затрыманы невядомымі разам з актывісткай беларускай антыядзернай кампаніі, старшынёй грамадскага аб’яднання «Экадом» эколагам Ірынай Сухій, калі яны выходзілі з офіса аб’яднання «Зялёная сетка».
Сухій накіроўвалася ў расійскае пасольства, каб перадаць адкрытую адозву супраць падпісання генеральнага кантракта на будаўніцтва беларускай АЭС (дакумент павінен быць падпісаны сёння ў межах візіту ў Мінск прэм’