Так будынкі на навагрудскай плошчы выглядалі напрыканцы мая 2012 года. Фота Сямёна Печанка.
Насуперак абяцанням уладаў, у зменшаныя праёмы ўжо паставілі вокны. З даху знік франтон, знаёмы па здымках пачатку ХХ ст. Фота Арцёма Аблажэя .
Дом культуры дабудоўваюць з тыльнага боку. Фота Сямёна Печанка.
Суседні з Домам культуры дамок канца ХІХ ст. стаіць паўразбураны. Фота Арцёма Аблажэя .
Суседні з Домам культуры дамок канца ХІХ ст. стаіць паўразбураны. Фота Арцёма Аблажэя .
У доме другой паловы ХІХ ст. паставілі шклопакеты. Так гэты дом выглядаў у маі. Фота Сямёна Печанка.
Шклопакет як гісторыка-культурная каштоўнасць. Фота Сямёна Печанка.
Так дамок выглядае цяпер. Фота Арцёма Аблажэя .
На месцы былога гатэлю «Еўропа» дагэтуль пустка. Яго пачалі аднаўляць у 2006 годзе. Фота Сямёна Печанка.
Пра амбітны праект нагадвае толькі выгаралы на сонцы пашпарт аб'екту. Фота Сямёна Печанка.
Вуліца Савецкая. Тут спілавалі частку дрэваў. Фота Арцёма Аблажэя .
Вуліца Савецкая. Фота Арцёма Аблажэя .
Так Навагрудак выглядаў у часе рамонту ў 1998 годзе. Фота photo.bymedia.net.
У Навагрудку сёлета мусіў прайсці чарговы фестываль сярэднявечнай культуры. Пра гэта казалася на апошнім фэсце ў 2010 годзе, прысвечаным 600-годдзю Грунвальдскай бітвы.
Аднак, замест рыцарскага фэсту ў Наваградку вырашылі зладзіць абласныя «Дажынкі».У пачатку мая гэтага года ў інтэрнэце з’явіліся фотаздымкі, на якіх бачна, як старажытны горад рыхтуюць да падзеі. У прыватнасці, гаворка вялася пра рэканструкцыю будынка Дома культуры, збудаванага пры канцы ХІХ ст. Ён з’яўляецца гісторыка-культурным помнікам. У будынку на той момант аконныя праёмы былі часткова закладзеныя сілікатнымі блокамі.
Карэспандэнта «НН» у аддзеле культуры райвыканкама тады запэўнілі, што працы адбываюцца згодна праектна-каштарыснай дакументацыі і гэтая мера — часовая.
Цяпер з’явіліся новыя фотаздымкі, з якіх вынікае, што ў тыя зменшаныя праёмы ўжо пачалі ставіць вокны.
Больш за тое, з будынка знік франтон, які можна пабачыць на здымках пачатку ХХ ст. Суседні з Домам культуры будынак, былы рэстаран «Гасцінны двор», стаіць паўразбураны.Ён таксама адносіцца да забудовы канца ХІХ ст. У адным з дамкоў другой паловы ХІХ ст. паставілі шклопакеты.
У той жа час, на месцы былога гатэлю «Еўропа», які яшчэ шэсць год таму ўзяліся адбудоўваць ураджэнцы Навагрудка, дагэтуль пустка, агароджаная плотам.
Падрыхтоўка да «Дажынак» у Навагрудку — не першы глабальны капрамонт у горадзе. 14 год таму з падобным размахам яго рыхтавалі да 200-годдзя Адама Міцкевіча