Рэальны памер прызначаных пенсій (разлічаных з улікам змянення індэкса спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у чэрвені 2012 года ў параўнанні з маем 2012 года паменшыўся на 1,8%,
у параўнанні з чэрвенем 2011 года павялічыўся на 25%. Такія звесткі апублікаваў Нацыянальны статыстычны камітэт.

Сярэдні памер прызначаных пенсій склаў 1 млн. 415,2 тыс. рублёў, што ў 2,3 разу перавышае бюджэт пражытачнага мінімуму для пенсіянераў.

Сярэдні памер пенсій па ўзросце ў чэрвені склаў 1 млн. 472,7 тыс. рублёў, па інваліднасці — 1 млн. 292,9 тыс. рублёў,
з прычыны страты кармільца — 925,5 тыс. рублёў, сацыяльных пенсій — 689,2 тыс. рублёў.

Паводле звестак Белстата, у органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне ў чэрвені 2012 года на ўліку стаяла 2 млн. 498,1 тыс. пенсіянераў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?