Лінас Лінкявічус

Лінас Лінкявічус

Пра гэта заявіў новы пасол Літвы ў Беларусі Лінас Лінкавічус, паведамляе BNS.

Лінкявічус змяніў у ліпені на пасадзе пасла Эдмінаса Багдонаса.

Паводле словаў Лінкявічуса, Беларусь — важны сусед і гандлёвы партнёр Літвы.
Таму, мяркуе пасол, хоць нацягнутасці адносін не ўнікнуць, паміж Вільняй і Мінскам неабходны пастаянны дыялог, павінна развівацца супрацоўніцтва.
«Ціск на афіцыйны Мінск павінен адбывацца не за кошт шараговых грамадзян Беларусі. Павінны адшукаць спосаб размаўляць не мовай санкцый. Не ведаю, ці дасягнем выніку дыялогам такім чынам», — сказаў Лінкявічус.

Дыпламат разглядае праект беларускай АЭС як адзін з раздражняльнікаў у двухбаковых адносінах. Ён мяркуе, што і Літва, і Беларусь зацікаўленыя ў тым, каб атамная станцыя пад Астраўцом была бяспечнай, аднак у гэтым пытанні «не хапае завершанасці дыялогу».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?