17 ліпеня ў Кіеве каля Украінскага дома адбылася акцыя салідарнасці беларусаў з украінскімі галадоўнікамі, якія выступаюць супраць увядзення расейскай мовы ў якасці другой дзяржаўнай ва Украіне.

Перад акцыяй прагучаў беларускі гімн-малітва "Магутны Божа",
затым уступнае слова ўзяў старшыня руху салідарнасці "Разам" Вячаслаў Сіўчык, які прывітаў і падтрымаў удзельнікаў акцыі.

Мерапрыемства доўжылася паўтары гадзіны. За гэты час у падтрымку Украіны і Беларусі выступілі прадстаўнікі беларускай дэлегацыі Яраслаў Грышчэня, Андрэй Касмовіч, Галіна Саротнік, Юлія Шаўлоўская. Пасля кожнай прамовы гучалі дзве песні - на украінскай і беларускай мовах.

У канцы акцыі кіраўнік аргкамітэта галадоўнікаў Аксана Нежывенка падзякавала беларусам за падтрымку. Завяршылася мерапрыемства дзяржаўным гімнам Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?