На касмадроме Байканур завершана зборка касмічнай галаўной часткі для маючага адбыцца запуску па праграме «Саюз/Канопус-В/БКА». Адпаведная інфармацыя размешчана на сайце Федэральнага касмічнага агенцтва Расіі.

«У чыставой камеры мантажна-выпрабавальнага корпусу пляцоўкі 31 касмадрома Байканур завяршаецца зборка касмічнай галаўной часткі для маючага адбыцца запуску па праграме «Саюз/Канопус-В/БКА», — гаворыцца ў паведамленні.

На разгонны блок «Фрэгат» і прыстыкаваны да яго кластар з пяці касмічных апаратаў (расійскі «Канопус-В», Беларускі касмічны апарат, расійскі МКА-ФКІ («Зонд-ПП»), нямецкі TET-1 і канадскі ADS-1B) зманціраваны галаўны абцякальнік. Пасля завяршэння ўстаноўкі абцякальніка галаўная частка была перагружана на транспарціровачную цялежку.

«Пуск ракеты касмічнага прызначэння „Саюз-ФГ“ з разгонным блокам „Фрэгат“ і кластарам з пяці касмічных апаратаў запланаваны на 22 ліпеня», — удакладнілі ў Раскосмасе.

Беларускі касмічны апарат забяспечыць поўнае пакрыццё тэрыторыі Беларусі касмічнай здымкай. Ён будзе лягчэйшы за папярэдні, і больш манеўраны: яго вага складзе амаль 400 кг, распазнаванне — амаль 2 м. Дзякуючы запуску спадарожніка Беларусь зможа стварыць самастойную сістэму дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі, якая дасць магчымасць адмовіцца ад паслуг іншых дзяржаў па пытаннях атрымання і апрацоўкі касмічнай інфармацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?