Жыхар вёскі Маркавічы Гомельскага раёна 1937 года нараджэння адправіўся ў грыбы, не папярэдзіўшы родных і блізкіх, ды заблукаў. Чацвёра сутак пажылы мужчына правёў у лесе, сілкуючыся грыбамі ды ягадамі.

Дзякуючы ўзаемадзеянню з праваахоўнікамі з Украіны зніклага ўдалося знайсці на тэрыторыі лясніцтва ля вёскі Рэпкі Чарнігаўскай вобласці. З абязводжваннем і ў шокавым стане пенсіянера даставілі ў мясцовую бальніцу, а пасля перадалі гомельскім медыкам. Зараз здароўю мужчыны нічога не пагражае.

Ва УУС Гомельскага аблвыканкама дадалі, што з надыходам ягадна-грыбнага сезону праблема знікнення людзей у лясах абвастраецца.
Многіх падводзіць упэўненасць у тым, што свой лясной квартал яны ведаюць з дзяцінства. Аднак, як паказвае практыка, заблукаць могуць нават самыя дасведчаныя грыбнікі і ягаднікі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?